Э.Малафееў: БАТЭ паказаў, як самыя сціплыя справы становяцца подзвігам
Вядомы футбольны спецыяліст Эдуард Малафееў, які ў 1982 годзе прывёў мінскае "Дынама" да залатых медалёў чэмпіянату СССР, у інтэрв'ю Еўрарадыё каментуе выхад барысаўскага БАТЭ ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў:
"Самыя сціплыя справы становяцца подзвігам, калі яны авеяныя сапраўдным пачуццём. Футбалісты БАТЭ, як ніхто, умееюць укласці ў гульню сапраўдны запал. Мне падабаецца, што яны настолькі заражаная каманда, настолькі адказная. Таму што глядач і любіць футбол за шчырасць. Калі чалавек аддае футболу ўсё, у духоўным плане праз "не магу" можа ўсё зрабіць у гульні, тады ён падвойвае, патройвае свае сілы".
Эдуард Малафееў кажа, што не хацеў бы параўноўваць поспех БАТЭ з поспехам мінскіх дынамаўцаў пачатку 80-х.
Эдуард Малафееў: "Я б гэтага параўнання не хацеў. Гэта ж наноў зроблена. Я б параўноўваў бы не з "Дынама" (Мінск) пачатку 80-х, а параўнаў бы з нядаўнім выдатным выступленнем нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях".
Паводле Малафеева, галоўнае - барысаўская каманда прынесла беларускім аматарам футбола цудоўны настрой, сапраўдны падарунак.
"Калі гэта будзе часцей у нас у краіне, тады і народ пойдзе на трыбуны. І будзе ўсё ў нас выдатна", - кажа Эдуард Малафееў.