Эмануіла Зэльцэра могуць вызваліць пасля міжнароднага абследавання

Амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра могуць вызваліць з-за кратаў пасля міжнароднага медыцынскага абследавання. Такое меркаванне выказаў адвакат Зміцер Гарачка ў каментары Еўрарадыё. Заканадаўства дазваляе датэрміновае вызваленне з прычыны хваробы. Гарачка: Тое, што ён хварэе, і калі будзе вызначана, што ёсць гэтая хвароба, — у нас заканадаўства дазваляе ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Такі варыянт ёсць.

Нагадаем, што пашыранае медыцынскае абследаванне Эмануіла Зэльцэра адбудзецца ў студзені. Удзел у ім прымуць тры беларускія дактары, а таксама доктар з ЗША Альберт Бэнчабат.