Эмі Уайнхаўс паабяцала новы альбом

Брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс паабяцала выдаць новы альбом, паведамляе Reuters.
Чакаецца, што ён выйдзе ў студзені. Гэты пакуль безназоўны дыск стане першым з 2006 года, калі ў продаж паступіў “Back In Black”, які прынёс Уайнхаўс 2,2 мільёны рэалізаваных асобнікаў толькі ў ЗША.

«Новы альбом будзе вельмі падобны на папярэдні», - заявіла Уайнхаўс у Лондане на прэм'еры фільма «Псіхоз».

Фота: www.thedeafblog.co.uk