Эмі Уайнхаус трапіла ў клініку
Брытанская соўл-спявачка Эмі Уайнхаўс добраахвотна прыйшла ў адну з рэабілітацыйных клінік Лондана, каб прайсці курс лячэння ад нарказалежнасці.
Нагодай да такога кроку стаў апублікаваны ў мінулую пятніцу выдавецтвам The Sun відеаматэрыял,які зафіксаваў Эмі падчас прыёму наркотыкаў. Запіс быў зроблены на вечарынцы ў доме спявачкі ва Усходнім Лондане за дзень да таго.
Аддзел паліцыі па барацьбе з наркотыкамі ўжо выказаў сваю зацікаўленасць гэтым матэрыялам. Як сведчаць журналісты, у час свята Эмі прымала крэк, какаін і экстэзі.
Рекордынгавая кампанія выканаўцы Universal першай адрэагавала на гэтую скандальную інфармацыю. «Мы надзвычайна расчараваныя і ўсхваляваныя гэтым непрыемным фактам, але гатовыя аказаць Эмі любую падтрымку, каб дапамагчы ёй разабрацца са сваімі праблемамі», - паведамляе прэс-служба лэйбла.
24-гадовая Эмі Уайнхаўс мае доўгую гісторыю ўзаемаадносін з наркотыкамі. Мінулай восенню спявачцы давялося адмяніць сваё турнэ па Вялікабрытаніі з прычыны «ўпадку сіл», які быў вызваны моцным знясіленнем арганізма.
Пасля цяперашняга газетнага раскрыцця пад пагрозай апынуўся выступ Уайнхаўс на цырымоніі ўручэння «Грэмі», якая адбудзецца 10 лютага ў Лос-Анжалесе: улады ЗША,якія аднойчы ўжо забаранілі поп-зорцы наведваць краіну, могуць адмовіць ёй у выдачы візы і на гэты раз.