Эмі Ўайнхаўс змагаецца за слых
Спявачка Эмі Уайнхаўс (Amy Winehouse) стала адной з удзельніц кампаніі, закліканай інфармаваць грамадскасць пра актуальную праблему страты слыху ў моладзі. Мэта акцыі Hear The World — распавесці «iPod-пакаленню» пра небяспеку
пастаяннага выкарыстоўвання навушнікаў і неабходнасць берагчы свой
слых.
Паводле прагнозаў Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі, ужо да 2015-га года больш за 20% насельніцтва краіны будзе адчуваць сур'ёзныя праблемы са слыхам — якраз тыя падлеткі і маладыя людзі, якія зараз не растаюцца з навушнікамі.
Акрамя Эмі Ўайнхаўс, кампанію таксама падтрымалі Мобі (Moby), Эні Ленакс (Annie Lennox), Дэйв Сцюарт (Dave Stewart), Мік Джагер (Mick Jagger) і Джос Стоўн (Joss Stone).
Фота знакамітасцяў, на якіх яны прыкладаюць да вуха далонь, зрабіў вядомы музыка і фатограф Браян Адамс (Bryan Adams). Выстава фотакартак Адамса ў межах акцыі Hear The World адкрылася 22 ліпеня ў лонданскай Saatchie Gallery.
Удзел Эмі Ўайнхаўс у кампаніі Hear The World можна назваць першым крокам спявачкі да «акультурвання» свайго іміджу. Другім можа стаць запуск аўтарскай лініі духоў, да якога поп-дзіву настойліва падштурхоўвае яе бацька Мітч.
Фота: www.thedeafblog.co.uk