Эмі Вайнхаўс можа атрымаць пазоў у суд за адмену канцэрту

Арганізатары парыжскага фэсту Rock En Seine пагражаюць судовым пазовам Эмі Вайнхаўс за тое, што спявачка адмяніла свой выступ. Шоў брытанскай спявачкі, якая разам з R.E.M. павінна была стаць хэдлайнерам французскага фэсту, было прызначанае на 29 жніўня, але Вайнхаўс адмяніла канцэрт прыкладна за дзве гадзіны да яго пачатку.

Паводле паведамлення Lenta.ru, арганізатары кажуць, што яны не атрымалі ад Вайнхаўс адэкватных тлумачэнняў прычыны яе адсутнасці.

Мэнэджар спявачкі заявіў, што яна не здолела прыехаць у Парыж з-за хваробы і зараз праходзіць курс лячэння па месцы жыхарства. Ад чаго Эмі лечыцца гэтым разам, не паведамляецца.

Адзначым, што на 6 верасня ў спявачкі запланаваны выступ на фэсце Bestival у Вялікабрытаніі. Прадстаўнікі Вайнхаўс так і не змаглі сказаць, ці паправіцца спявачка да гэтага мерапрыемства.

Фота: www.innthecold.com