Эмі Вайнхаус не пусцілі на “Грэмі”
Аднак
прапанавалі напісаць музыку для чарговага “Бонда”. Толькі пры ўмове, што
спявачка адмовіцца ад наркотыкаў хоця б на два месяцы. Эмі
Вайнхаус можа паследаваць прыкладу Мадоны і Шырлі Бэсі: напісаць тэму і
праспяваць галоўную песню ў «Quantum of Solace» - чарговай карціне,
прысвечанай прыгодам Джэймса Бонда. Як паведаміла ананімная крыніца газеце The Sun,
«калі Эмі завяжа з наркотыкамі, прынамсі на два месяцы, тады ёй, хутчэй за ўсё,
дастанецца галоўная песня ў наступнай “бандзіяне”. Новая серыя будзе цёмнай і
змрочнай – гэтая атмасфера вельмі падыдзе Эмі».
Нагадаем, што Вайнхаус у цяперашні час праходзіць рэабілітацыю ў адной з лонданскіх клінік.
Разам з тым сёння стала вядома, што спявачка не зможа выступіць на цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі" з-за адмовы ў амерыканскай візе. У амбасадзе ЗША ў Лондане не растлумачылі прычыны адмовы і адмовіліся ад каментароў. Трэба адзначыць, што Уайнхауз з альбомам "Back to Black" прэтэндуе на ўзнагароду ў шасці намінацыях і ўваходзіць у лік фаварытаў "Грэмі-2008".
Кандыдатам на "Еўрабачанне" ад Ірландыі стала лялечная індзейка.