Эмі Вайнхаўс зноў шпіталізавалі

Эмі Вайнхаўс учора была дастаўленая ў аддзяленне хуткай дапамогі лякарні пры Лонданскім універсітэце. Паводле паведамлення Lenta.ru, прычыннай шпіталізацыі скандальнай спявачкі стала пабочная рэакцыя на нейкія лекі. Хуткую выклікаў бацька Эмі — Мітч Вайнхаўс.

Разам з медыкамі да хаты спявачкі прыехала і некалькі паліцэйскіх машын.

Зараз, па словах прадстаўніка Вайнхаўс, стан спявачкі стабільны: «На ноч Эмі засталася ў лякарні пад назіраннем лекараў, а сёння яе, магчыма, ужо выпішуць».

Нагадаем, каля месяца таму 24-гадовая Вайнхаўс ужо была шпіталізаваная ў лонданскую лякарню пасля раптоўнай страты прытомнасці. Тады ў спявачкі выявілі прыкметы эмфізэмы лёгкіх, з-за якіх лекары забаранілі ёй паліць.

Фота: www.innthecold.com