Эмінем будзе працаваць над операмі

Сусветнавядомы кампазітар Эндру Ллойд Уэбер вырашыў прапанаваць рэперу Эмінему папрацаваць разам над новым праектам. Паводле словаў самога кампазітара, "Эмінем піша цудоўныя тэксты. Да таго ж ён выглядае вельмі разумным чалавекам". Нагадаю, што Уэбер з’яўляецца стваральнікам такіх знакамітых мюзіклаў, як "Прывід оперы", "Кошкі", "Эвіта" і "Ісус Хрыстос - суперзорка". У сакавіку 2007 года кампазітар абвясціў, што плануе пачаць працу над пастаноўкай "Прывіда Манхэтэна", сіквэлу да "Прывіда оперы".

А што датычыцца Эмінэма, то апошні поўнафарматны альбом рэпера – Encore – з’явіўся ў 2004 годзе. І па некаторых чутках, зараз рэпер працуе над чарговай кружэлкай.

Фота: www.allmusicitalia.com