Эмінэма называюць фанершчыкам
Рэпер Эмінэм апынуўся ў цэнтры «фанернага» скандалу. Шатландскія прыхільнікі хіп-хоп-выканаўцы абвінавацілі яго ў
выкарыстанні вакальнай фанаграмы падчас выступу на фэсце T In The Park
11 ліпеня. Шоў у межах T In The Park стала першым паўнавартасным
канцэртам Эмінэма ў Вялікабрытаніі з 2004-га года.
Двухгадзінны сэт рэпера складаўся прыкладна з трыццаці песень – ад першых хітоў да матэрыялу апошняга на сёння альбома «Recovery». Аднак, як лічаць фэны, далёка не ўсе песні Эмінэм выконваў нажыва. Часам яго мікрафон быў выключаны, а на бэкграўндзе гучаў запісаны голас.
Частка прысутных не ўгледзела ў гэтым ніякага крыміналу, маўляў, многія артысты выкарыстоўваюць на сваіх канцэртах «падкладку» ў выглядзе бэк-вакалу. Іншыя ж абвінавацілі Эмінэма ў ашуканстве, справядліва заўважыўшы, што «сапраўдныя» рэперы ніколі не карыстаюцца такімі хітрыкамі – каб не прыпадабняцца да поп-зорак кшталту Брытні Спірс.
Менеджмент Эмінэма пакуль ніяк не каментуе гэтыя абвінавачванні.
Адзначым, што выступ выканаўцы на T In The Park да апошняга моманту заставаўся пад пытаннем з-за нейкіх «праблем» невядомага характару.
Фота: askmen.com