Эндру Лойд Уэбер уганараваны ўзнагародай за ўнёсак ў музыку
Папулярны брытанскі кампазітар і аўтар мюзіклаў Эндру Лойд Уэбер уганараваны прэміяй
Classical Brit Awards за выбітны ўнёсак ў музыку. Узнагарода будзе ўручаная музыку, якому 22 сакавіка споўнілася 60 гадоў, на ўрачыстай
цырымоніі ў лонданскім "Альберт-Холе" 8 траўня.
Для аўтара мюзіклаў "Коткі", "Прывід оперы", "Ісус Хрыстос - суперзоркаа", "Эвіта" гэта
далёка не першая ўзнагарода. У ліку іншых у калекцыі Уэбера ёсць тры прэміі "Грэмі", "Оскар", "Залаты глобус" і "Эмі".
Classical Brit Awards з'яўляецца "класічным" аналагам галоўнай музычнай прэміі Вялікабрытаніі Brit Awards. Яна была заснаваная ў 2000 годзе на фоне росту продажаў кружэлак класічнай музыкі ў краіне.
У гэтым годзе сярод іншых на прэміі Classical Brit Awards прэтэндуюць расіянка Ганна Нятрэбка, брытанскі тэнар Алфі Бо, канадская піяністка Анжэла Х'юіт і шатландская скрыпачка Нікола Бэнэдэці.
Фота: www.museum.ru