Эпідэмія грыпу чакаецца ў Мінску раней тэрміну

Эпідэмія грыпу чакаецца ў Мінску ў больш раннія тэрміны: у канцы снежня 2009 — у пачатку студзеня 2010 года. Пра гэта паведамляе гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі.  Калі летась прышчэпкі супраць гэтай віруснай інфекцыі атрымалі каля 10% насельніцтва сталіцы, дык сёлета на дапамогу ад грыпу могуць спадзявацца 18-20% жыхароў Мінску.

Як паведамляе БЕЛТА, вакцыну атрымаюць каля 60 тысяч школьнікаў. Бясплатныя прышчэпкі гарантуюцца і людзям, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада. А кіраўнікі больш за 650 прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы плануюць за свой рахунак вакцынаваць каля 60 тысяч сваіх працаўнікоў.