Эпідэмія грыпу ў Беларусі сёлета будзе слабай

Эпідэмія грыпу ў Беларусі сёлета будзе больш слабай, чым летась, піша “Камсамолка”. Пакуль штамаў грыпу спецыялісты ў краіне не выявілі, таму гэтую эпідэмію чакаюць у звыклыя тэрміны — то бок, у канцы студзеня — пачатку лютага. Але ж грып непрадказальны і хвароба можа прыйсці ў канцы восені. У склад закупленых у гэтым годзе вакцын уключаны штам пандэмічнага грыпу А ( H3N2) і грыпу В. Прышчапляцца раяць усім, нават тым, хто перахварэў летась. Дарэчы, год таму на грып перахварэла 12% насельніцтва краіны. Такая эпідэмія лічыцца сярэднеінтэнсіўнай.