Эпідэмія ВРЗ у Мінску ідзе на спад?

За апошні тыдзень колькасць зваротаў у паліклінікі горада з захворваннямі вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі зменшылася. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны доктар сталіцы Фёдар Германовіч.

Германовіч: "Сітуацыя досыць стабільная, і будзем спадзявацца, што будзе ісці зніжэнне. Пра гэта ж кажа і ўзровень шпіталізацыі, узровень цяжкіх выпадкаў. Шпіталізацыя не павялічваецца і ідзе да 1% ад колькасці людзей, якія звярнуліся".

Таксама за мінулы тыдзень ніводная школа і дзіцячы садок у Мінску не былі зачынены на карантын з-за высокага ўзроўню захворвання дзяцей.