Эпідэміёлагі не пускаюць купацца на 13 пляжах
У Беларусі забаранілі купацца ў 13 месцах масавага адпачынку насельніцтва, паведамляе БЕЛТА. Так, у Брэстскай вобласці закрылі для купання на возера Коцера ў Камянецкім раёне і пляж ракі Лясная ў Камянцы. Прычына ў тым, што вада не адпавядае мікрабіялагічным нормам. З той самай прычыны закрылі для купання 4 зоны адпачынку ў Віцебскай вобласці. Гэта азёры Янава, Шчаты, Гомель і Суя ў Полацкім раёне.
У Гомельскай вобласці некаторыя зоны адпачынку закрылі для купання, бо там былі неўпарадкаваныя пляжы. У чорны спіс трапілі вадаёмы ў Камунарах, Дуравічах, Крыўску, Кашалёве, Красным Знамені і Патапаўцы ў Буда-Кашалёўскім раёне. У Калінківічах зарабанілі купацца ў гарадскім парку Перамогі, бо там неадпаведная вада.