Эпідэмію грыпу чакаюць у новым годзе

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Паводле вынікаў маніторынга, у 96,2% станоўчых вынікаў даследаванага біялагічнага матэрыяла выяўлены негрыпозныя рэспіраторныя вірусы.

Разам з тым у суседніх Расіі і Украіне рэгіструецца павелічэнне колькасці выяўленых выпадкаў пандэмічнага грыпу A/H1N1, тыпу В і грыпу A/H3N2.

Аналіз эпідэмічнай сітуацыі па грыпе ў Беларусі паказаў, што эпідэмію можна чакаць пры канцы студзеня - на пачатку лютага.