ЕС афіцыйна ўключыў Беларусь у праграму "Усходняе партнёрства"
Еўрасаюз афіцыйна ўключыў Беларусь у праграму "Усходняе партнёрства". Такое рашэнне было прынята па выніках пасяджэння ў панядзелак у Бруселі міністраў замежных спраў 27 краін-чальцоў ЕС, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Умовай для далучэння нашай краіны да праграмы "Усходняе партнёрства" была неабходнасць крокаў беларускіх уладаў у кірунку дэмакратычных рэформаў.
Старт праграме будзе дадзены на саміце краін-удзельніц праекту 7 траўня ў Празе. У рамках праграмы "Усходняе партнёрства" шасці былым савецкім рэспублікам, у тым ліку і Беларусі, да 2013 года будзе вылучана 350 мільёнаў еўра ў выглядзе дадатковай фінансавай дапамогі.
Апроч нашай краіны ў праграму ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і Ўкраіна.