ЕС і Беларусь дзеляцца досведам у галіне адукацыі
6 лютага ў Мінску пачаў працу круглы стол “Палітыка ЕС і Беларусі: дзелімся досведам”. У сустрэчы, арганізаванай “Офісам за дэмакратычную Беларусь” (Брусэль) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), бяруць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, устаноў адукацыі, а таксама чальцы няўрадавых арганізацый. Па словах прадстаўніка Выканаўчага агенства па адукацыі, аўдыёвізуальных медыях і культуры Еўракамісіі Джуліі Маро, мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца абмен інфармацыяй і досведам працы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў галіне адукацыі і абмеркаванне магчымасцяў далейшага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
Джулія Маро: “Існуюць два віды праектаў. Найперш, гэта сумесныя праекты, якія рэалізуюца на ўзроўні навучальных устаноў. Змяняюцца навучальныя планы, удасканальваецца кіраванне ўніверсітэтамі, ствараюцца сувязі паміж навукоўцамі і грамадствам. Гэтая праца з большага праводзіцца няўрадавымі арганізацыямі.
А таксама існуюць структурныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё сістэмы адукацыі і правядзенне ў ёй грунтоўнай рэформы”.
Падчас сённяшняга круглага стала ўдзельнікі мерапрыемства выкажуцца на тэмы крызіса ў вышэйшай адукацыі, пошука шляхоў узаемадзеяння паміж фармальнай і нефармальнай адукацыяй, а таксама абмяркуюць магчымыя механізмы абароны інтэлектуальнай уласнасці.