ЕС падумае пра тое, каб зменшыць мыту на беларускі цукар
Дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі цукру (МАЦ) наведала Слукці і Гарадзейскі цукровыя камбінаты. Адмыслоўцы мелі за мэту ацаніць магчымасці Беларусі ў справе дыверсіфікацыі еўрапейскай вытворчасці цукру. Пакуль што беларускі цукар у невялікіх колькасцях набываюць толькі “пачаткоўцы” Еўрасаюза — Польшча і Прыбалтыйскія рэспублікі. Асноўны бар’ер на шляху экспарцёраў цукру з Беларусі — мыта, што складае 419 еўра за тону ўвезенага прадукту.
МАЦ не валодае паўнамоцтвамі на адмену мыты, але можа паўплываць на імідж беларускай цукровай галіны ў вачах еўрапейцаў. У гэтым-та і ёсць асноўны сэнс сёлетняга візіту, сцвярджае газета “Рэспубліка”.