ЕС пакуль не будзе зніжаць кошт візаў для грамадзян Беларусі

Еўрасаюз не плануе зніжаць кошт візаў для грамадзян Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Еўракамісіі Жак Баро. Пры гэтым ён адзначыў, што высокі кошт візаў ускосна падтрымлівае "таталітарны рэжым у краіне". Паводле словаў Жака Баро, з беларускімі ўладамі цяжка весці перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму, паведамляе "Тэлеграф".