ЕС выдзеліць 3 млн еўра на тэрміновую дапамогу Чылі
Еўрасаюз гатовы выдзеліць 3 мільёны еўра ў якасці тэрміновай дапамогі насельніцтву Чылі, якое пацярпела ў выніку магутнага землятрусу. Пра гэтай заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Паводле яго слоў, ЕС гатовы аказаць уладам Чылі ўсю неабходную дапамогу. Як паведамляе РИА "Новости", у суботу і нядзелю ў Чылі былі зафіксаваныя больш за 80 падземных штуршкоў магнітудай болей за 5. У выніку землятрусу каля 2 мільёнаў чылійцаў засталіся без жытла, 15 чалавек зніклі без звестак, колькасць ахвяраў землятрусу перавысіла 300 чалавек.