Эстонія адзначае Дзень перамогі ў вызваленчай вайне
Дзяржаўнае свята - Дзень перамогі ў вызваленчай вайне 1918-1920 гадоў адзначаецца сёння ў Эстоніі. З гэтай нагоды ў Таліне пройдзе вайсковы парад з удзелам рэкорднай для гэтай краіны колькасці вайскоўцаў - 1300 чалавек. Акрамя таго, 15 краін Еўрасаюза і НАТА дашлюць на парад сваіх
прадстаўнікоў, якія са сцягамі возьмуць удзел у парадзе. Плануецца, што
ў небе над Талінам, побач з эстонскай вайсковай авіяцыяй, сёння
з'явяцца знішчальнікі НАТА, якія базуюцца ў Літве, інфармуе РИА
"Новости".
Нагадаем, што 23 чэрвеня 1919 года эстонская армія, якая складалася з 8 тысяч чалавек, разграміла на тэрыторыі Латвіі войскі "Ландэсвера", якія складаліся з немцаў-ураджэнцаў Балтыі і былых вайскоўцаў нямецкай арміі, якая капітулявала ў Першай сусветнай вайне. У вызваленчай вайне эстонскага народа гэтай падзея лічыцца адной з самых асноўных падзеяў.