Эстонія ўвяла льготы для нябожчыкаў
Міністэрства эканомікі і камунікацый Эстоніі распрацавала законапраект аб новых коштах на паромную пераправу. Між іншага, прадугледжаныя бясплатныя квіткі для ветэранаў Вызваленчай вайны 1918-1920 гадоў, калі Эстонія адбіла атакі Расіі і Нямеччыны.
Аднак, як сцвярджае Postimees, з тых ветэранаў не засталося ніводнага жывога.
“Жывыя некалькі ўдоваў, аднак яны ўжо ў такім веку, што пра паромныя пераправы не думаюць, — зазначыў эстонскі гісторык Кюла Ар’якас. — Рашэнне пра льготы для даўно памерлых — або памылка чыноўнікаў, або своеасаблівы жэст павагі, які не суправаджаецца ніякімі выдаткамі”.