Эстонія — за "вельмі мэтанакіраваныя санкцыі"
Кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт лічыць, што ЕС павінен разгледзець пытанне аб увядзенні "вельмі мэтанакіраваных эканамічных санкцыяў" у дачыненні да Беларусі.
Такую заяву ён зрабіў у Рызе пасля заканчэння перамоў з кіраўніком МЗС Латвіі Гіртсам Валдзісам Крыстоўскісам, паведамляе нямецкае інфармагенцтва DPA.
Эканамічныя санкцыі, на думку Паэта, могуць быць ужытыя ў дачыненні да "асобаў, блізкіх да рэжыму" Лукашэнкі, якія дапамагаюць яму трымацца ва ўладзе. "ЕС павінен прааналізаваць такую магчымасць і быць гатовым да ўвядзення вельмі мэтанакіраваных санкцыяў", — адзначыў Паэт.