ЭТА спыняе перамір’е з гішпанскім урадам

Баскская групоўка ЭТА абвясціла, што спыняе перамір’е з гішпанскім урадам. У заяве ў баскскай газеце Berria гаворыцца, што “няма ўмоваў для працягу перамоўнага працэсу”. ЭТА абвясціла “бестэрміновае” перамір’е ў сакавіку 2006 г. Нават пасля выбуху ў Мадрыдскім аэрапорце ў снежні, калі загінулі два чалавекі, групоўка пацвердзіла, што перамір’е застаецца ў сіле. Аднак пасля выбуху сацыялістычны ўрад Гішпаніі заявіў, што спыняе перамовы з ЭТА. “З серады ЭТА будзе абараняць Краіну Баскаў са зброяй у руках і паўсюдна”, – гаворыцца ў заяве сепаратыстаў. За 40 гадоў барацьбы ЭТА за стварэнне Дзяржавы баскаў на поўначы Гішпаніі і паўднёвым захадзе Францыі ахвярамі сталі больш за 800 чалавек.