Этнографы Беларусі і Расіі даследуюць Нарачанскі парк

Этнографы нацыянальных паркаў "Нарачанскі" і "Себежскі" (Пскоўская вобласць Расіі), а таксама супрацоўнікі кафедры этнаграфіі і антрапалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта вядуць сумесныя палявыя даследаванні ў Нарачанскім парку.
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай працы беларускага парка Валеры Люштык.

Паводле яго слоў, мэтай сумеснага беларуска-расійскага праекту з'яўляецца збор палявога этнаграфічнага матэрыялу, музеефікацыя аб'ектаў традыцыйнай культуры і прапаганда этнаграфічных ведаў, абмен досведам і каардынацыя навуковай і экспазіцыйнай дзейнасці паміж этнографамі дзвюх краін.

Вынікі даследаванняў будуць скарыстаныя ў экскурсійнай і музейнай дзейнасці нацыянальных паркаў, арганізацыі этнакультурнага турызму, прапагандзе этнакультурнай спадчыны беларускага і рускага народаў, асветніцкай дзейнасці.

БЕЛАТА