Еўра на валютных рынках Еўропы аднавіў рост да долара

Гэта звязана з чаканнямі, што падчас пасяджэння Еўрапейскага цэнтрабанка ў пятніцу будзе прынята рашэнне адмовіцца ад наступнага паніжэння ўліковай стаўкі.
У параўнанні з серадой еўра вырас з 1,3231 да 1,3278. Акрамя таго, на карысць еўра можа згуляць саміт "вялікай дваццаткі", які адкрыўся сёння ў Лондане.

Тым часам аналітыкі прадказваюць падзенне еўра. Да канца чэрвеня еўрапейская валюта можа каштаваць 1,27 долара, перадае AFN са спасылкай на сусветныя выданні.