"Еўрабачанне-2007" чакае судовы працэс
Швецкая поп-зорка Элін Магнусан, якая выступае пад псеўданімам Pandora, абвінаваціла ў плагіяце брытанскуі гурт Scooch, які будзе прадстаўляць Вялікабрытанію на конкурсе "Еўрабачанне-2007" з песняй "Размахваючы сцягам" (Flying the Flag). Па сцвярджэнні Магнусан, англічане выкралі прыпеў з яе песні "Без
шкадаванняў" (No Regrets), з якой яна выступала яшчэ ў 99 годзе. Як
паведамляе ІТАР-ТАСС, спявачка звярнулася ў Саюз музыкаў Швецыі, каб
той дыскваліфікаваў брытанскі нумар, а таксама выключыў яго з
конкурснай праграмы.
Па словах дарадцы Саюза па юрыдычных пытаннях Пэр Хэры, ён "праслухаў абедзве песні, і на сам рэч прыпевы практычна аднолькавыя". Хаця спецыяліст і не верыць у тое, што песню здымуць з конкурсу, ён усё ж выслаў ліст з афіцыйнай скаргай кіраўніцтву Еўрапейскага тэлевяшчальнага саюзу, і зараз там павінныя вырашыць, што рабіць далей.
Юрыст дадаў, што яны наўрад ці спужаюцца судовага іску на вялікую суму і дыскваліфікуюць песню. Аднак сама Pandora спадзяецца, што гурт Scooch усё ж не будзе ўдзельнічаць у міжнародным конкурсе, які, нагадаю, адбудзецца ў сталіцы Фінляндыі ў траўні.
Дадам, што зараз прадзюсар швецкай зоркі спрабуе звязацца з прадзюсарам брытанскага нумара.
Фота: www.scooch.co.uk