"Еўрабачаннем" у Беларусі зноў зоймецца БТ?

Еўрапейскі вяшчальны саюз у пачатку снежня прыняў рашэнне адкласці разгляд пытання аб прыняцці тэлеканала АНТ у саюз на паўгода.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канала Аліна Праваторава. Паводле яе слоў, АНТ пакуль не зможа займацца арганізацыяй адборачнага этапу конкурсу "Еўрабачанне-2010", перадае БелаПАН.

Нагадаем, членства у ЕВС — гэта неабходная ўмова для таго, каб займацца адборам да конкурсу і трансляваць яго. Раней “Еўрабачаннем” у Беларусі займаўся Першы канал, але пасля сёлетняга няўдалага выступу Пятра Ялфімава гэтыя функцыі вырашылі перадаць АНТ. Як будзе праходзіць адбор, пакуль невядома. На БТ ад каментароў пакуль адмаўляюцца.