Еўрабондам Беларусі надалі негатыўны рэйтынг

Служба крэдытных рэйтынгаў міжнароднага агенцтва  Standard & Poor's  надала негатыўны рэйтынг 7-гадоваму выпуску еўрааблігацый аб'ёмам 800 млн долараў, размешчанаму ўрадам Беларусі. Гэта значыць, што ў выпадку дэфолту "эмітэнта, які мае крэдытны рэйтынг спекулятыўнай катэгорыі", кампенсацыя пазыкі складзе 30-50%.

Як адзначаецца ў экспертнай выснове кампаніі, размешчанай на яе сайце, "узровень рэйтынгаў Рэспублікі Беларусь стрымліваюць слабыя і паказчыкі, якія пагаршаюцца, знешняй ліквіднасці на фоне вельмі высокага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый і неаднаразовых коштавых шокавых узрушэнняў у сувязі з імпартам энерганосьбітаў, якія па-ранейшаму субсідуюцца ў Расіі".