Еўрачыноўнік: Беларусі застанецца крок да ўступлення ў Еўрасаюз
Аўтарытэтны чыноўнік з Берліна растлумачыў сэнс праграмы “Ўсходняе партнёрства” і выклаў пазіцыю Еўрасаюза наконт таго, як справіцца з “гульнямі” Лукашэнкі. Нашым суразмоўцам стаў адзін з дарадцаў па знешнепалітычных пытаннях у апараце кіравання Еўрасаюза. Сустрэча праходзіла без фотаздымкаў і запісаў.
Спадар палітык паабяцаў раскрыць важныя моманты адносінаў Еўрасаюза і Беларусі “надзвычай шчыра”, а за гэта папрасіў захаваць яго ананімнасць. Размова пачалася з канкрэтнага тлумачэння ідэі праекту “Ўсходняе партнёрства”.
Еўрачыноўнік: “Мы плануем уключыць у праграму шэсць краін – Беларусь, Украіну, Малдову, Грузію, Арменію і Азербайджан. Па сутнасці першым тром краінам да ўступлення ў Еўрасаюз застанецца адзін маленькі крок. Ніводзін еўрапейскі палітык перад СМІ не зможа гэта агучыць. Членства ў гэтым праекце – гэта практычна тое самае, што членства ў Еўрасаюзе. Выключэнне складаюць два наступныя пытанні: зрабіўшыся членам “Усходняга партнёрства”, краіна пакуль не зможа карыстацца ўсімі прывілеямі членаў Еўрасаюза ў аграрнай сферы і ўплываць на рашэнні Еўрапарламента”.
Палітык намякнуў, што ў Беларусі і Малдовы шанцы ўступіць у Еўрасаюз яшчэ большыя, чым ва Ўкраіны. Усё з-за лаянак у палітычных вярхах “жоўта-блакітных”.
На сустрэчы былі агучаны і прывілеі для сяброў “Усходняга партнёрства”:
1) калектыўная бяспека;
2) уцягванне эканомікі ў еўрапейскі рынак пры ўмове, што краіна ўваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю;
3) паступовая скасоўванне віз;
4) агульная энергетычная сетка, калі ў выпадку непаступлення паліва ў адну з краін, яна атрымае яго ад еўрапартнёраў.
Усё гучыць прыгожа, але чаму еўрапейскія СМІ не разважаюць наконт добрых шанцаў Беларусі ўвайсці ў Еўрасаюз?
Чыноўнік: “Звычайныя еўрапейцы нас не зразумеюць. Людзі скажуць: “Чаму мы павінны ім дапамагаць, іх карміць?” Але палітыкі разумеюць, што Беларусь – стратэгічны партнёр. Мы разлічваем на доўгатэрміновую перспектыву. Гатовыя прыняць вашу краіну з яе прэзідэнтам ва “Усходняе партнёрства”. А потым прапануем Аляксандру Лукашэнку, які атрымае гэту клубную карту, выконваць правілы клуба. Сам Лукашэнка разумее, што Еўропа дасць яму больш, чым Расія. Гэта відавочна”.
Чыноўнік агучыў і галоўныя ўмовы Еўрасаюза:
“На дадзены момант гэта непрызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Бо гэта будзе супярэчыць міжнароднаму праву. Да таго ж непрымальныя для нас і рэцыдывы дэмакратыі”.
Як растлумачыў чыноўнік, лёс “Усходняга партнёрства” будзе вырашацца ў Празе 7 траўня. Але ўжо 19 сакавіка можа быць вядома, ці паклічуць у Прагу Аляксандра Лукашэнку.
Чыноўнік: “У выпадку чаго з 19 сакавіка да 7 траўня мы маем час для манеўра. Лукашэнка – вопытны і непрадказальны палітык. Але калі мы вырашым яго не запрашаць, то хацелі б бачыць у Празе старшыню Савета міністраў Сідорскага ці міністра замежных спраў Мартынава. Прыкладна такі ўзровень. Гэта лепш чым нехта з апазіцыі ці NGO”.
Фота: europa.eu