Еўракамісар: Дапамога грамадзянскай супольнасці Беларусі вырасце ў 4 разы

Дапамога грамадзянскай супольнасці Беларусі з боку Еўрасаюза павялічыцца ў 4 разы. Такую заяву на міжнароднай канферэнцыі донараў "Салідарнасць з Беларуссю", якая праходзіць у Варшаве, зрабіў еўракамісар ЕС па дабрасуседстве Штэфан Фюле. Словы Фюле зала сустрэла апладысментамі.