Еўракамісар Грыбаускайтэ стала першай жанчынай-прэзідэнтам Літвы

Еўракамісар па бюджэтнай палітыцы Даля Грыбаускайтэ перамгла на прэзідэнцкіх выбарах у Літве. За яе прагаласавалі 69% выбаршчыкаў.
Яўка на выбарах склала больш за 51%. Гэта азначае, што еўракамісар перамагла ў першым туры. Грыбаускайтэ стала першай жанчынай на пасту прэзідэнта Літвы. У выбарах акрамя яе бралі ўдзел яшчэ шэсць кандыдатаў. Бліжэйшы сапернік сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус набраў амаль 12% галасоў.

ВВС