Еўракамісар не плануе сустракацца з прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду
Падчас візіту ў Беларусь 14-15 лістапада еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле не будзе сустракацца з прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду. Пра гэта паведамляе беларускі партал TUT.BY са спасылкай на прэс-сакратарку камісара Анка Падарару. “Галоўная мэта візіту Штэфана Фюле палягае ў тым, каб выказаць падтрымку беларускаму народу і грамадзянскай супольнасці ў гэты важны момант у палітычным жыцці краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў”, — паведаміла прадстаўніца Еўракамісіі.
Плануецца, што ў Мінску еўракамісар сустрэнецца з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Нагадаем, сёлета Штэфан Фюле ўжо быў у Беларусі. Падчас двухдзённага візіту 8-9 ліпеня было агучана аб намеры стварэння Сумеснага прамежкавага плана — “дарожнай карты” далейшых узаемадачыненняў Беларусі і Еўрасаюза, мэта якога — правядзенне ў нашай краіне рэформаў у сферы палітыкі, дэмакратыі і правоў чалавека, судовай сістэме і эканоміцы. Наўзамен ЕС абяцае стаць больш адкрытым для супрацоўніцтва з Беларуссю і даступным для беларускіх грамадзян.
На думку экспертаў, менавіта Сумесны прамежкавы план, які ўжо падрыхтаваны Еўракамісіяй, і стане галоўным прадметам перамоваў паміж Фюле і Мартынавым.