Еўракамісар Штэфан Фюле наведае Мінск сёння

Камісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле наведае Беларусь 15 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

У час візіту камісар сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Акрамя таго, запланавана сустрэча камісара з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і з кіраўніком місіі АБСЕ ў Беларусі Гертам Хінрыхам Арэнсам.

Камісар плануе завершыць візіт сустрэчай з прадстаўнікамі СМІ.