Еўракамісія: Беларусі давядзецца правесці дэвальвацыю рубля

Дэвальвацыя спатрэбіцца, каб загасіць дэфіцыт бягучага рахунку плацежнага балансу. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным Еўракамісіяй дакладзе "Беларусь: сацыяльная абарона і сацыяльная інтэграцыя", інфармуе БелаПАН. На думку спецыялістаў, на цяперашні момант крыніцы фінансавання дэфіцыту плацежнага балансу ў Беларусі вельмі абмежаваныя. Беларускі ўрад разлічвае на вонкавыя запазычанні, але ў выпадку, калі палітыка стабільнага абменнага курсу будзе захаваная, дэфіцыт бягучага рахунку ў 2009 і 2010 гадах дасягне небяспечнай велічыні ў 13—15% ад ВУП,  гаворыцца ў дакладзе.

Эксперты сумняюцца, што такі дэфіцыт можа быць прафінансаваны выключна пазыкамі. Таму дэвальвацыя, на іх думку, выглядае амаль непазбежнай.

Нагадаем, што беларускія ўлады зладзілі дэвальвацыю на 20% на пачатку 2009 года пасля кансультацый з МВФ.