Еўракамісія прэзентуе ў Мінску праграму “Ўсходняе партнёрства”

1 і 2 кастрычніка ў Мінску пройдзе прэзентацыя ініцыятывы “Ўсходняе партнёрства” для дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. У мерапрыемстве возьмуць удзел афіцыйныя прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем Еўракамісіі і адказвае за практычную рэалізацыю праграмы. “Гэтыя прэзентацыі праходзяць у краінах-партнёрах, якія ўключаныя ва “Ўсходняе партнёрства”. Гэта агульная прэзентацыя самой ініцыятывы. Мэта — прадставіць ініцыятыву шырокаму колу арганізацый у Беларусі. Таму што ў траўні, калі быў Саміт “Усходняга партнёрства”, там усё праходзіла на высокім узроўні, а зараз гэтая прэзентацыя будзе для больш шырокага кола удзельнікаў”, — распавялі Еўрарадыё ў прадстаўніцтве Еўракамісіі.

У Мінску чакаюцца асобныя прэзентацыі: адна будзе для міністэрстваў, ведамстваў, рэгіянальных органаў улады, адна — для грамадзянскай супольнасці і адна прэзентацыя для СМІ.