Еўракамісія выдала беларускім ратавальнікам грант на 1 мільён еўра
Беларускае міністэрства па надзвычайных сітуацыях атрымала грант Еўракамісіі ў памеры 1 мільёна еўра. Грошы будуць накіраваныя на рэалізацыю праекта па ўмацаванні патэнцыялу па прадухіленні хімічных аварый з пагрозай наступстваў у паўночным рэгіёне Беларусі, а таксама Літве і Латвіі.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
“У праекта ёсць шэраг задач. Адна з іх — гэта ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы беларускіх аварыйна-ратавальных падраздзяленняў. Плануецца набыццё двух аўтамабіляў хімічнай абароны, катэраў для ўсталявання бонавых агароджаў. Таксама будзе закуплена спецыяльнае абсталяванне і абароннае аснашчэнне”.
Віталь Навіцкі адзначыў, што на поўначы Беларусі сканцэнтравана вялікая колькасць хімічных аб’ектаў: заводы “Палімір”, “Нафтан”, “Азот”, а таксама нафтаправод “Дружба”. Таму існуе патэнцыйная пагроза ўзнікнення хімічных аварый у рэгіёне. У сувязі з гэтым частка грошай будзе накіравана і на навучанне насельніцтва дзеянням у выпадку аварый. Усяго праект разлічаны на 2 гады.