Еўракамісія закліча Беларусь болей рэфармаваць выбарчае заканадаўства
"Я заклічу Мінск працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэформе выбарчага права напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў", — адказаў еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле на пытанне еўрадэпутаткі Лаймы Андрыкене. Па яго словах, выбарчае заканадаўства – адзін з найбольш відавочных паказчыкаў дэмакратычных стандартаў. Сп.Фюле адзначыў таксама, што напярэдадні выбараў Еўракамісія асаблівую ўвагу надасць іншым аспектам дэмакратызацыі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра свабоду асацыяцыяў, СМІ, дзейнасць няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці, "дзе апошнім часам зусім не заўважаўся прагрэс".
Еўракамісар адзначыў, што Еўракамісія працягвае працаваць над Сумесным прамежкавым планам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Ён мусіць стаць "сістэмай адліку добрага і дрэннага надвор'я ў адносінах паміж ЕС і Беларуссю". Зацверджанне Сумеснага прамежкавага плана, на думку Фюле, "найбольш адэкватны адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі".
Нагадаем, візіт еўракамісара ў Мінск запланаваны на 8-9 ліпеня.