Еўракамісію не паінфармавалі пра перакрыццё газу
Беларускія ўлады дагэтуль не паінфармавалі ЕС пра сваё рашэнне перакрыць падачу газу, распавяла польскаму парталу tvn24.pl прэс-сакратар Еўракамісіі па энергетычных справах Марленэ Хольцнэр. Між тым Брусель яшчэ апоўдні заклікаў Расію і Беларусь не парушаць сваіх кантрактных абавязкаў у сувязі з канфліктнай сітуацыяй. Марленэ Хольцнэр: “Еўракамісія не атрымала афіцыйнага паведамлення ад беларускіх уладаў аб рашэнні спыніць транзіт расійскага газу ў Еўропу”.
Па словах Марленэ Хольцнэр, Еўракамісія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Мінскам ды Масквой і перабояў ў пастаўках газу не чакае. Аднак спецыяльную сустрэчу на тэхнічным узроўні, прысвечаную магчымым наступствам беларуска-расійскага канфлікту, у Бруселі ўсё ж запланавалі – на вечар 22 чэрвеня.