Еўралібералы асуджаюць "злавеснае развіццё сітуацыі"

Еўрапейская партыя ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў рашуча асуджае "злавеснае развіццё сітуацыі з правамі чалавека ў шэрагу рэгіёнаў Еўропы", — гаворыцца ў заяве партыі, размешчанай на яе афіцыйным сайце. Партыя заклікала расследаваць "гэтак званыя масавыя беспарадкі" без палітычнай прадузятасці, перадае БелаПАН.

У заяве зазначаецца, што пад вартай у беларускіх следчых ізалятарах працягваюць знаходзіцца "не толькі кандыдаты ў прэзідэнты і палітыкі, але і журналісты, інтэлектуалы, нашы ліберальныя партнёры".