Еўрапарламент ухваліў далучэнне Латвіі да еўразоны
За гэтае рашэнне прагаласавалі 613 дэпутатаў, супраць - 67.
Канчатковае рашэнне аб запрашэнні Латвіі ў еўразону будзе прынята 9 ліпеня на сходзе міністраў фінансаў краін ЕС, паведамляе агенцтва BNS.
Еўразона - валютны саюз, які аб'ядноўвае 17 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. За грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны адказвае Еўрапейскі цэнтральны банк.