Еўрапейскай кааліцыі не стане ў Дзень абароны дзяцей?
Калі Еўрапейская кааліцыя вырашыць далучыцца да Беларускага незалежніцкага блока, то сама яна перастане існаваць як самастойны палітычны суб’ект. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё заявіў намеснік кіраўніка руху “За свабоду!” Юрась Губарэвіч. Юрась Губарэвіч: “Мусіць адбыцца ліквідацыя гэтай кааліцыі. Бо, зыходзячы з логікі і нармальнага развіцца ўзаемастасункаў, натуральна, што калі сур’ёзны палітычны суб’ект робіць выбар на карысць той ці іншай палітычнай кааліцыі, то выбар гэты павінен быць усвядомлены. І ўдзел у іншых утварэннях не з’яўляецца лагічным”.
Зараз у склад Еўрапейскай кааліцыі ўваходзяць чатыры палітычныя суб’екты: "Малады фронт" Змітра Дашкевіча, рух “Разам” Вячаслава Сіўчыка, “Народная грамада” Міколы Статкевіча і “Партыя свабоды і прагрэса” Ўладзіміра Навасяда. З іх першыя дзве ўжо з’яўляюцца сябрамі БНБ.
27 траўня на пасяджэнні Рады БНБ Зміцер Дашкевіч звярнуўся з просьбай уключыць у склад блока і двух іншых удзельнікаў Еўрапейскай кааліцыі. Дашкевіч задэклараваў, што пасля ўваходжання партый у Блок, кааліцыя будзе скасаваная. Праўда, кажа Губарэвіч, на паседжанні адсутнічалі як Мікола Статкевіч, так і Ўладзімір Навасяд і не маглі выказаць сваю пазіцыю па гэтым пытанні.
Юрась Губарэвіч: “Магчыма, у іншых суб’ектаў, у таго ж Міколы Статкевіча, будзе іншая думка. Тым больш, трэба з імі размаўляць непасрэдна і персанальна, тым больш іх трэба запрасіць і заслухаць”.
Выслухае пазіцыю Статкевіча і Навасяда рада БНБ 1 чэрвеня. Не выключана, што ў гэты ж дзень стане вядома пра знікненне з беларускага палітычнага поля аднаго са сталых суб’ектаў – Еўрапейскай кааліцыі.