Еўрапейскі саюз перажывае крызіс — меркаванне эксперта
Еўрапейскі саюз
перажывае сур’ёзны крызіс улады, сцвярджае прадстаўнік Еўрапейскага
інвестыцыйнага банку Філіп Мейстадт. “Еўракамісія
больш не з’яўляецца тым маторам, якім была ў пэўную эпоху, паколькі шматлікія
дзяржавы-чальцы (Еўрасаюзу) не пажадалі зніжаць сваёй ролі.
Але ў той жа час, Савет (Еўрапейскі Савет — паўнамоцны форум кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС) усё больш і больш сутыкаецца з цяжкасцямі пры прыняцці сапраўды важных рашэнняў.
Цяпер кажуць пра поспех Еўрапейскага Савету, калі няма відавочных разыходжанняў (у пазіцыях бакоў)”, — цытуюць у пятніцу бельгійскія СМІ выказванне Мейстадта. Ён сцвярджае, што ЕС перажывае яшчэ і “крызіс сэнсу”.
“Многія еўрапейцы больш ужо ня ведаюць, што яны хочуць рабіць далей разам”, — мяркуе кіраўнік Еўрапейскага інвестыцыйнага банку.
Ён лічыць, што ва ўмовах выкліку працэсу глабалізацыі Еўрасаюзу патрэбныя больш высокія тэмпы эканамічнага забеспячэння і вырашэнне дэмаграфічнай праблемы.
Паводле www.rian.ru