Еўрапейскім спевакам будуць плаціць за іх песні 95 гадоў
Еўрапейскі Саюз апублікаваў праект паправак у заканадаўства аб
аўтарскіх адлічэннях, у адпаведнасці з якім музыкі будуць атрымоўваць
адлічэнні на працягу 95 гадоў, паведамляе Reuters. Па дзеючых правілах,
гэты тэрмін складае 50 гадоў. Чакаецца, што выканаўцы будуць атрымоўваць ад 150 да 2 тысяч еўра за кожную сваю песню, якая на працягу гэтага часу транслюецца ў радыё- і тэлеэфіры.
Гэты план павінен атрымаць падтрымку ўрадаў краін ЕС. Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі раней паабяцаў, што даб'ецца прыняцця паправак за час свайго старшынства ў Еўрасаюзе, якое пачалося ў ліпені.
Стваральнікам песень дзеючымі правіламі гарантуюцца пажыццёвыя аўтарскія адлічэнні, а іх спадчыннікам - на працягу 70 гадоў пасля смерці аўтара.
Адным з найбольш актыўных прыхільнікаў падаўжэння тэрміна дзеяння аўтарскіх правоў выканаўцаў з'яўляецца былы ўдзельнік The Beatles Пол Макартні, які дзякуючы аўтарскім адлічэнням стаў самым багатым музыкам у свеце. Згодна з яго меркаваннем, для музыкаў, якія не могуць разлічваць на вялікую пенсію, аўтарскія адлічэнні - адзіная надзея на забяспечаную старасць.
Фота: www.photoregion.ru