Еўрапейскія студэнты заступіліся за беларускіх

Саюз не абмежаваўся агульнымі заявамі пра недапушчальнасць гвалту і заняўся працай з кожным асобным беларускім універсітэтам.

Саюз выступіў з асуджэннем рэпрэсіўных метадаў беларускіх уладаў, у выніку якіх нашы студэнты аказаліся за кратамі. На думку арганізацыі, што прадстаўляе больш за 11 мільёнаў еўрапейскіх студэнтаў, арыштаваныя навучэнцы могуць быць выключаныя з унівэрсытэтаў:

Студэнцкі саюз заклікаў міжнародную супольнасьць тэрмінова пачаць ціснуць на беларускую ўладу, каб спыніць арышты і вызваліць зняволеных студэнтаў.

Саюз ужо разаслаў лісты 15 беларускім ВНУ з патрабаваннем не адлічаць студэнтаў, што былі арыштаваныя 19 снежня. Да акцыі салідарнасці з беларусамі далучыліся таксама студэнцкія саюзы Чэхіі, Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі, паведамляе Generation.bY