Еўрарадыё едзе на фэст Nowa Muzyka!

7-8 ліпеня ў польскім горадзе Цешын у другі раз праходзіць фестываль Nowa Muzyka, прысвечаны новым, эксперыментальным музычным плыням. Галоўнымі зоркамі імпрэзы будуць прадстаўнікі ўжо легендарнай еўрапейскай музычнай студыі — Ninja Tune.

Сярод іх: майстар і гуру сэмплінгу Amon Tobin, а таксама Simon Green, больш вядомы як Bonobo — спецыяліст гучання downtempo i nu-jazz, які ў Цешын прыедзе ў сваім поўным, канцэртным складзе.

На дэсерт арганізатары запрасілі прадстаўнікоў нямецкай электроннай сцэны: Michaela Fakescha, а таксама кантрверсійнага Otto Von Schiracha.

Апроч музыкі ўдзельнікаў фестывалю чакаюць і візуальныя ўражанні — у цешынскім кіно пакажуць спецыяльны праект Warp Visions (кліпы, дакументальныя фільмы ды іншыя рарытэты, звязаныя з яшчэ адной вядомай і значнай музычнай студыяй — Warp).


А для зацікаўленых мастацтвам музычнага запісу і сэмплінгу арганізатары рыхтуюць спецыяльныя майстар-класы па Ableton Live — праграме, якая некалькі гадоў таму зрабіла сапраўдную рэвалюцыю на музычным рынку, а сёння з’яўляецца стандартам, які выкарыстоўваецца самымі выбітнымі творцамі электроннай музыкі.

Праграма фестывалю

7 ліпеня, субота:

Lucas Hulan (Roxy Prague)
C.H. District (m-tronic/elektroklub)
Nemezis (Requiem Records)
K.Mill (Fantomas Crew)
cuefx (SBU/Hipnoza)
Coffie (Fetish/Inq)
Michael fakesh Live Band (K7 Records)
Bonobo Live Band (Ninja Tune Records)

8 ліпеня, нядзеля:

Kicу (MDFK cru/Hipnoza)
I:GOR (Pandemonium, Deathchant, M-Tronic)
Slepcy (Cock Rock Disco, Ambush)
Dj Diome (Vivacity CZ)
Fisz / Emade / Envee (asfalt records)
Otto Von Schirach (Ipecac Records)
Amon Tobin Surround Sound (Ninja Tune Records)