Еўрарадыё раздае падарункі!

Увага! Пераможцаў конкурсаў “Вершаванка для паштоўкі ад “Крамбамбулі” і “На канцэрт Metallica разам з Еўрарадыё” мы запросім на імпрэзу з нагоды 8-годдзя “Графіці”, якая адбудзецца ў пятніцу, 13 ліпеня па адрасе зав. Калініна, 16. Пачатак а 19.00.  Вечарынку будзе весці ды-джэй Еўрарадыё, на Дзень народжэння клуба запрошаныя шматлікія знакамітыя асобы. Сярод іх можаце апынуцца і Вы! Будзьце гатовыя да прыемных сюрпрызаў ад Еўрарадыё!