Еўрасаюз чакае змены пазіцыі беларускіх улад да канца студзеня
Еўрасаюз пакуль не прыняў адзінага рашэння ў дачыненні да Беларусі. Але павінен гэта зрабіць да канца студзеня, калі пазіцыя беларускага боку не зменіцца. Пра гэта заявіў у Маскве ў сераду кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Расіі Фернанда Валенсуэла, паведамляе "РИА Новости". "У дадзены момант нейкага кансалідаванага рашэння з боку ЕС няма, яно выпрацоўваецца. Магчыма, вызначаныя рашэнні будуць прыняты ў канцы бягучага месяца, калі да гэтага не адбудзецца нейкіх істотных змен пазіцый беларускага боку", - сказаў Валенсуэла.