Еўрасаюз дасць Беларусі 14 мільёнаў еўра
Гэтыя грошы Брусель выдаткуе з канкрэтнай мэтай — зрабіць больш простым і адначасова больш эфектыўным памежны кантроль на мяжы ЕС з нашай краінай. Гэта азначае, што грошы пойдуць на паляпшэнне інфраструктуры на мяжы з Латвіяй, Літвой ды Польшчай. Будуць пракладзеныя валакніста-аптычныя лініі сувязі, што дапаможа палепшыць камунікацыі ў памежных рэгіёнах.
Таксама прадугледжваецца закупка мабільнай рэнтгенаўскай устаноўкі. Гэта ўжо трэці з такіх праектаў, а неўзабаве чакаецца і чацвёрты.
Радыё Свабода
Таксама прадугледжваецца закупка мабільнай рэнтгенаўскай устаноўкі. Гэта ўжо трэці з такіх праектаў, а неўзабаве чакаецца і чацвёрты.
Радыё Свабода